16 мая 2023

Заўтра магнітных бур на тэрыторыі нашай краіны не прагназуецца.

Геамагнітны фон - слабаўзбураны.

Некалькі народных прыкмет: "Бледнае сонца - да зацяжнога дрэннага надвор'я. Вераб'і пералятаюць з месца на месца зграйкамі - да моцнага ветру. Салавей спявае ўсю ноч - будзе сонечны дзень".

Інфармацыя з гісторыі метэаназіранняў: самая халодная ноч была на станцыі Палеская ў 1978 годзе - амаль 2 градусы марозу. А самы цёплы дзень у Жыткавічах у 1975 - 30 з паловай градусаў цяпла.