Супрацоўнікі ўпраўлення дзяржслужбы Таджыкістана пройдуць стажыроўку ў Мінску

5 августа 2013
У Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Беларусі на гэтым тыдні пройдуць стажыроўку супрацоўнікі ўпраўлення дзяржслужбы пры прэзідэнце Таджыкістана і Інстытута павышэння кваліфікацыі дзяржслужачых гэтай краіны. Заняткі пройдуць і ў Нацыянальнай акадэміі навук, яны будуць прысвечаны інавацыйнаму развіццю Беларусі. Госці з Таджыкістана таксама сустрэнуцца з кіраўніцтвам улад сталічнага рэгіёну, пабываюць на заводзе МАЗ і ў Нацыянальнай бібліятэцы.