Супрацоўнікі ДАІ раяць змяніць летнюю гуму на зімовую

20 октября 2016

У гэты перыяд года трэба быць асабліва ўважлівымі на дарозе, бо надвор'е няўстойлівае. Начныя замаразкі, мокры снег і галалёдзіца. Каб адчуваць сябе больш камфортна на слізкай дарозе, супрацоўнікі ДАІ раяць не чакаць пачатку зімы і загадзя змяніць летнюю гуму на зімовую. Гэта дапаможа пазбегнуць ДТЗ, а таксама сэканоміць час. У канцы восені чэргі на шынамантажных станцыях значна павялічваюцца.

Ганна Банадык, старшы інспектар па асобых даручэннях УДАІ МУС Беларусі:

"Справа ў тым, што летняя гума на дарозе дубее. І, адпаведна, каэфіцыент счаплення колаў з дарогай рэзка памяншаецца і павялічваецца тармазны і прыпыначны шлях. Зімовая гума дазваляе адчуваць сябе на слізкай дарозе ўпэўнена, аднак не варта забываць, што ніякая гума не дапаможа, калі аўтамабіліст паводзіць сябе на дарозе безразважна".

Выкарыстоўваць летнюю гуму поўнасцю забараняецца ў перыяд з першага снежня да першага сакавіка. Парушальнікам прыйдзецца заплаціць штраф.