Супрацоўнікі ДАІ нагадалі аб неабходнасці правільна перавозіць дзяцей у аўтамабілі

1 июня 2017

Супрацоўнікі ДАІ сёння нагадалі вадзіцелям аб неабходнасці правільна перавозіць дзяцей у аўтамабілі. Тыя, хто выконвае правілы дарожнага руху і набыў спецыяльныя крэслы, атрымалі своеасаблівую ўзнагароду - квіток на інтэрактыўны спектакль "Маленькі прынц". Ён пройдзе ў адным з гандлёвых цэнтраў сталіцы.

Да 5 чэрвеня вадзіцелям варта ўключаць блізкае святло фар і днём. Зараз у сталічным рэгіёне праходзіць акцыя «Увага, дзеці».