Супрацоўнікі ДАІ Мінска наведваюць дашкольныя ўстановы з інтэрактыўнымі ўрокамі

27 сентября 2021

Зборка святлафора і дэфіле з флікерамі. Правілы дарожнага руху для самых маленькіх у фармаце казачнай гульні. Супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі сталіцы наведваюць дашкольныя ўстановы з інтэрактыўнымі ўрокамі. Сёння выхаванцы дзіцячага сада № 128 разам з бацькамі знаёміліся з бяспечнымі паводзінамі на праезнай частцы. Юныя пешаходы не толькі ўдзельнічалі ў конкурсах на ўважлівасць і хуткасць рэакцыі, але і замацоўвалі веды правіл дарожнага руху ў віктарынах. 

Задача дарослых падчас асенняга сезона - падрыхтаваць юных пешаходаў да розных сітуацый на дарозе. Сёлета ў сталіцы ўжо здарылася амаль паўтысячы аварый.