Зорныя ўдзельнікі паўмарафона працягваюць падрыхтоўку да забегу

27 июля 2017

Каманда мары набірае форму. Зорныя ўдзельнікі паўмарафона, сярод якіх і вядучыя "Беларусь 1", працягваюць падрыхтоўку да забегу, які пройдзе 10 верасня. Першая трэніроўка была амаль месяц таму. З тых часоў нагрузкі павялічыліся, а фізічныя кандыцыі палепшыліся.

Сёлета паўмарафон прысвечаны 950-годдзю Мінска. Зарэгістравацца можна на адну з трох дыстанцый: пяць з паловай, дзесяць з паловай і дваццаць адзін кіламетр.