Уступленне вясны ў свае правы набліжае сезон адпачынкаў

2 апреля 2016

І да яго гатовы нашы санаторна-курортныя арганізацыі. Усяго ў краіне іх больш за 300 і ў кожнай свой профіль. Адны з самых папулярных - здраўніцы Мінскай вобласці. І не толькі Нарачанскі край, але і поўдзень цэнтральнага рэгіёна. Мінеральныя воды, лячэнне бурштынам, фіта-бар і ўсходняя медыцына.

Аляксей Кандраценка пераканаўся: такі рэлакс і аздараўленне лепш браніраваць загадзя. Найбольшы попыт на пуцёўкі - на 12-14 дзён. Гэта, дарэчы, аптымальны перыяд менавіта для аздараўлення. Сезон адпачынкаў фактычна стартаваў - на красавік ўжо забраніравана 80 працэнтаў месцаў у санаторыях.

Свая кампанія заўсёды на карысць, а калі адпачываць, то вялікай сям'ёй. У выбары беларускага санаторыя Ларысе Асеевай з Курскай вобласці Расіі дапамог Інтэрнэт. У выніку спыніліся на Любанскім раёне.

Санаторый «Світанак-Любань» найбуйнейшы на поўдні Мінскай вобласці і адзін з лепшых у краіне. Чатыры медыцынскія профілі, сярод якіх лячэнне хвароб органаў дыхання і стрававання. У гэтым дапамагае сама прырода - на месцы крыніца з мінеральнай вадой і шматлікія працэдуры.

Іголкарэфлексатэрапія і гірудатэрапія - тое, што заўсёды запатрабаванае ў аматараў усходняй медыцыны. «Падапечныя» Вячаслава Сяліцкага - маленькія і вёрткія лекары.

Фінальны пункт «марафону здароўя» - комплекс «Лячэнне прыродай». Бурштынавы пакой і мінеральны басейн з эфектам Мёртвага мора своеасабліва і з карысцю пашыраюць геаграфію Любанскага края. Тут жа і прыемны бонус - свежавыціснуты сок і фіта-бар.

Усяго ў Мінскай вобласці 33 санаторыі і 26 аздараўленчых арганізацый, дзе аказваюць поўны спектр медыцынскіх паслуг.

Сярэдні кошт аднаго дня ў санаторыях Беларусі - 400 тысяч рублёў. Сезон адпачынкаў ужо фактычна стартаваў. Як беларусы, так і расіяне актыўна набываюць самыя папулярныя пуцёўкі – на летнія месяцы. Таму, раяць спецыялісты, тым, хто выбірае ліпень або жнівень, сваё месца пад сонцам лепш забраніраваць ужо сёння.