Супрацоўнікі Белтэлерадыёкампаніі выйшлі на суботнік

17 апреля 2021

Ужо традыцыйна работнікі Белтэлерадыёкампаніі выходзяць на суботнік на Макаёнка, 9. Сёлета кіраўніцтва, вядучыя, журналісты холдынга пасадзілі алею з блакітных елак і займаліся генеральнай уборкай тэрыторыі. Тэхналогію пасадкі пракантралявалі гаспадарчы службы. Зараз вечназялёныя расліны ўпрыгожваюць уваход у галоўны медыяхолдынг краіны.

Па меркаванні тэлевядучых Белтэлерадыёкампаніі, праца на свежым паветры - выдатны варыянт цімбілдынгу, дзе таксама можна абмеркаваць апошнія навіны.