Супрацоўніцтва ваенна-прамысловых комплексаў Беларусі і Расіі абмеркавалі на пасяджэнні Міжурадавай камісіі па ваенна-тэхнічным супрацоўніцтве

8 октября 2021
Супрацоўніцтва ў вытворчасці, рамонце, а таксама продажы на рынках трэціх краін сучаснай ваеннай тэхнікі абмеркавалі напярэдадні на пасяджэнні Міжурадавай камісіі па ваенна-тэхнічным супрацоўніцтве Беларусі і Расіі. Кіраўнікі ведамстваў і вядучых прадпрыемстваў абароннай галіны разгледзелі больш як 40 пытанняў рознай тэматыкі.

На пасяджэнні Міжурадавай камісіі абмяркоўваліся і канкрэтныя сумесныя праекты, што датычацца авіяцыйнай і сухапутнай тэматыкі.