Сарваць банк прагляду любым спосабам

20 февраля 2014

Для інтэрнэт-прасторы часта нормай з'яўляецца не дакладнасць інфармацыі, а забава аўдыторыі. Сарваць банк прагляду любым спосабам. І калі няма прыдатнай навіны, яе можна прыдумаць.


Алена Борматава - аб этычных нормах віртуальнай прасторы.


Ахвярамі гарачых навін і гарачых дыскусій на прасторах Байнэту часцей за іншых становяцца медыйныя персоны. Фантазія аўтараў інтэрнэт-парталаў лёгка можа прыпісаць некалькі нулёў да прыбыткаў папулярных людзей альбо папросту раскрыць камерцыйную таямніцу прыватнага прадпрыемства.


Прафесійная этыка адыходзіць на другі план. Ды і піша не заўсёды прафесійны журналіст. Не гаворачы ўжо аб каментарыях. Ніхто не задумваецца над наступствамі. Калі герой артыкула можа проста не звярнуць на яе ўвагі, то няма гарантыі таго, што гэты ж матэрыял не ўбачаць яго блізкія.


Аляксей Хлястоў не раз разам са сваімі калегамі станавіўся героем не заўсёды дакладных публікацый. Зорцы такі піяр не патрэбны. Прымусіць ілгуна і брыдкаслова адказваць за свае словы перад законам вырашаюцца не многія.


Інтэрнэт даўно перастаў быць асабістым віртуальным светам чалавека, які піша. У Турцыі, напрыклад за паклёп могуць закрыць інтэрнэт-рэсурс, а карыстальнік, які апублікаваў некарэктнае і абразлівае паведамленне, прыцягваецца да адказнасці.


Зіновій Прыгодзіч, член праўлення Беларускага саюза журналістаў, член камітэта па прэміях і прафесійнай этыцы Беларускага саюза журналістаў: У гэтым няма нічога ні процізаконнага, ні антымаральнага. Гэта абсалютна цывілізаваная, абсалютна інтэлігентная практыка. Ты павінен адказваць за свае словы.


Аб папулярнасці Інтэрнэту гаворыць і тое, што ў віртуальную прастору выходзяць амаль усе перыядычныя выданні краіны, свае сайты маюць і ўсе тэлевізійныя каналы. Спецыяльнасць веб-журналіста ўведзена ў інстытуце журналістыкі БДУ. Там рыхтуюць спецыялістаў інтэрнэт-выданняў, якія, хай і ў віртуальным свеце, павінны выконваць прафесійныя рэальныя этычныя нормы.


Аляксандр Градзюшка, куратар спецыяльнасці Веб-журналістыка інстытута журналістыкі БДУ, кандыдат філалагічных навук: Калі на самай справе закранута нечая рэпутацыя дзелавая, калі скажоная інфармацыя, то інтэрнэт-выданні павінны несці такую ж адказнасць, як і журналісты традыцыйных СМІ. Робіцца скрыншот з Інтэрнэта, дата выхаду, дакументуецца і ўсё.


Сёння ж галоўны крытэрый інтэрнэт-рэсурсаў - цікавасць карыстальнікаў і іх абмеркаванні матэрыялу. Толькі заўсёднікам форумаў трэба памятаць аб тым, што віртуальная прастора ўжо даўно стала пляцоўкай для грамадскіх дыскусій. Не заўсёды карэктнай, з пераходам на асобы. І ўтойванне сапраўднага імя пад выдуманым нікам не выратуе ад рэальнага пакарання.