Спаборніцтвы ратавальнікаў Мінскай вобласці прайшлі ў будынку Нацыянальнай бібліятэкі

27 марта 2023
Пад'ём на 24-ты паверх - на хуткасць! Праверка сілы духу ратавальнікаў Мінскай вобласці. Штогадовая трэніроўка ў будынку Нацыянальнай бібліятэкі (рыхтуюцца некалькі месяцаў). Задача - прайсці за лепшы час тысячы прыступак у поўнай баявой экіпіроўцы і з выкарыстаннем кіслародных балонаў. Умовы набліжаны да рэальнага выратавання на пажары. Лепшы час па выніках забегаў паказала каманда Мінскага раёна - шлях наверх заняў крыху больш за дзве хвіліны. Тры лепшыя байцы з цэнтральнага рэгіёна адправяцца прадстаўляць вобласць на рэспубліканскім этапе спаборніцтваў, якія пройдуць у канцы красавіка.