Здымкі з космасу сёння прэзентавалі ў музеі пад адкрытым небам

11 сентября 2018

Яны ўпрыгожылі гістарычную агароджу парку Чалюскінцаў. У праекта адразу тры аўтары - фатограф Сяргей Плыткевіч, які фіксаваў радзіму на верталёце, касманаўт Алег Навіцкі здымаў праз ілюмінатар МКС, а таксама беларускі спадарожнік. На фотаздымках - заказнікі, рэкі, азёры, абласныя цэнтры нашай краіны і, вядома, сама беларуская сталіца. Алег Навіцкі асабіста адкрыў касмічны вернісаж.