Глядзіце чарговую серыю праекта "Малая радзіма"

26 декабря 2018

Упісаць сваё імя ў гісторыю сваёй малой радзімы! Гэта адзін з дэвізаў адыходзячага года. Маштабны праект вялікай краіны падтрымалі тысячы людзей, у тым ліку і за мяжой. Успомніць свае карані і зрабіць месца, дзе ты нарадзіўся, хоць крышачку прыгажэйшым - асноўная ідэя гэтай праграмы. І справа тут не ў цане пытання, а хутчэй у стаўленні да свайго мінулага, да месца, дзе засталася часцінка тваёй душы. Агенцтва тэленавін напярэдадні новага года падрыхтавала чарговую серыю праекта "Малая радзіма". Гісторыя з жыцця, якая, паводле меркавання аўтараў, будзе блізкая мільёнам беларусаў.