Служба хуткай дапамогі Гомеля тэстуе новую праграму

6 апреля 2020
Служба хуткай дапамогі Гомеля тэстуе спецыяльную праграму, якая дазваляе ў рэжыме рэальнага часу адсочваць месцазнаходжанне кожнай машыны і накіроўваць яе да месца званка. Праграму распрацавалі ва ўніверсітэце імя Францыска Скарыны. У цэлым гарадская станцыя хуткай працуе ў штатным рэжыме. Зараз тут  50 брыгад, у тым ліку некалькі спецыялізаваных - педыятрычных і інтэнсіўнай тэрапіі. З медыкаментамі праблем няма - іх падрыхтаваны двухмесячны запас. Набыта спецыяльная капсула біялагічнай засцярогі. Штат супрацоўнікаў укамплектаваны на 100 %.

Удалося знізіць нагрузку на брыгады хуткай дапамогі. У выпадках, калі размова  ідзе  не пра небяспечныя для здароўя сітуацыі (такія, як павышаны ціск),  да пацыентаў можа выехаць персанал паліклінікі.