Навукоўцы Беларусі і Кітая будуць разам працаваць над хімічнымі тэхналогіямі ў новай лабараторыі

13 сентября 2017

У Акадэміі навук прайшло сімвалічнае адкрыццё інавацыйнага цэнтра. Такая кааперацыя - вынік візіту навукоўцаў з Акадэміі навук кітайскай правінцыі Шаньдун. Гэта другі па велічыні рэгіён Паднябеснай з насельніцтвам больш за сто мільёнаў чалавек.

Сяргей Чыжык, першы намеснік старшыні прэзідыума НАН Беларусі: "Інстытут механікі металапалімерных сістэм з Гомеля падпісаў гэтае пагадненне аб стварэнні сумеснай лабараторыі. У першую чаргу, цікавасць да тэрмаўстойлівых, усепагодных матэрыялаў, якія могуць выкарыстоўвацца на чыгунцы як праслойка паміж рэйкай і шпалай для высакахуткасных дарог".

Ван Інлун, кіраўнік Акадэміі навук правінцыі Шаньдун (Кітай): "У Беларусь я прыехаў ужо шосты раз за чатыры гады. Супрацоўніцтва паміж нашымі акадэміямі навук моцна прасунулася. Вялікую цікавасць, апроч энергетыкі і хіміі, для нас мае супрацоўніцтва ў сферы інфармацыйных тэхналогій".

Апроч прэзентацыі новай даследчай пляцоўкі, вызначаныя і праекты ў сферы энергетыкі. Навукоўцы дзвюх краін будуць разам займацца распрацоўкай тэхналогій для асвятлення падводнай прасторы, а таксама для вырошчвання раслін.



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя