Слуцкі краязнаўчы музей падрыхтаваў экспазіцыю да 35-годдзя вываду савецкіх войскаў з Афганістана

15 февраля 2024

Слуцкі краязнаўчы музей дэманструе асобную "афганскую" экспазіцыю. Яна прысвечана 35-годдзю вываду савецкіх войскаў з Афганістана. У зале "Вайна. Трагедыя. Памяць" - больш за сотню прадметаў, якія расказваюць пра баявыя будни воінаў-інтэрнацыяналістаў. Фатаграфіі, дакументы, узнагароды, фрагменты зброі, форма і галаўныя ўборы (у тым ліку і мясцовага, афганскага, насельніцтва). Тут і ўнікальная "разгрузная" камізэлька - сёння такі экспанат з'яўляецца сапраўдным рарытэтам.

Экспазіцыя, прысвечаная жыхарам Слуцка, якія выконвалі інтэрнацыянальны абавязак у Афганістане, завяршае тэматычную залу "Вайна. Трагедыя. Памяць". Іншыя экспазіцыі расказваюць пра падзеі ад перыяду 1812 года, Першай і Другой сусветных і да Афганскай вайны.