Складаныя ўмовы на мінскіх дарогах

16 ноября 2021

Каляндарная зіма яшчэ не надышла, а аўтааматары ўжо ацанілі складанасць перамяшчэння. Высокая вільготнасць і замаразкі прыводзяць да вялікай колькасці сутыкненняў на слізкім пакрыцці.  Дзяржаўтаінспекцыя раіць як мага хутчэй перайсці на зімовыя шыны і паступова мяняць стыль кіравання - тармазіць загадзя, не рабіць рэзкіх манеўраў і выконваць хуткасны рэжым. Пра сітуацыю на дарогах - Ілья Цвяткоў.

Подых зімы сталічныя аўтаааматары адчулі сёння. Як заўсёды  для многіх з іх такая змена дарожнай абстаноўкі стала нечаканасцю. З-за марознай ночы на пакрыцці з'явілася галаледзіца. Як вынік  некалькі дзясяткаў транспартных сродкаў трапілі ў ДТЗ.

Небяспечная для ўсіх аўтааматараў ледзяная корка -   наступствы перападаў тэмператур. Супрацоўнікам ДАІ фіксаваць факты аварый сёння прыходзілася часцей, чым звычайна. Амаль на кожнай буйной  артэрыі горада  сутыкнуліся аўтамабілі, прычым у некаторых выпадках адразу некалькі  машын. 

Акрамя таго, ДАІ рэкамендуе як мага хутчэй змяніць гуму з летняй на зімовую. Згодна з правіламі, зрабіць гэта трэба да 1 снежня, але дзеля асабістай бяспекі не варта адкладваць.  А яшчэ ва ўмовах моцных ападкаў і туману лепш рухацца з уключаным блізкім святлом фар.

Да надыходу марознага сезона рыхтуюцца і спецыялісты дарожных службаў.  Адмысловыя боксы ў дварах і на прыпынках грамадскага транспарту  запоўненыя антыгалалёднай сумессю. На базах кожнага ўпраўлення Гаррамаўтадара тоны рэагентаў  для  апрацоўкі пакрыцця. 

Падчас прыгатавання антыгалалёднай сумесі выкарыстоўваць выключна белую соль. Яна, паводле слоў спецыялістаў, больш бяспечная для  абутку пешаходаў і аўтамабільнага металу.

Каб захаваць  аўто ад уздзеяння рэагентаў,  спецыялісты рэкамендуюць правесці перад зімой каразійную апрацоўку. І абавязкова  выканаць поўны тэхагляд транспартнага сродку.