Складаную хваробу стала выявіць прасцей

1 декабря 2017

У першую чаргу - з дапамогай самастойнага тэсціравання. У аптэках Мінска можна набыць экспрэс-тэст на ВІЧ. На чарзе - аптэчныя сеткі Мінскай вобласці. Сёння - Сусветны дзень барацьбы са СНІДам. На планеце жывуць больш за 36 мільёнаў чалавек, інфіцыраваных ВІЧ. У Міністэрстве аховы здароўя нагадваюць: здаць тэст можна ў любой медустанове. У наступным годзе будуць выкарыстоўваць універсальны метад лячэння - праз антырэтравірусную тэрапію. Гэта дазволіць пацыентам весці нармальны лад жыцця.

Штогод да міжнароднай акцыі далучаюцца і артысты эстрады. Такім чынам медыйныя асобы падтрымліваюць інтэрактыўныя метады прафілактыкі.