Слонім сустракае культурна-спартыўны фестываль "Вытокі. Крок да Алiмпу"

16 июня 2023

Жлобін, Баранавічы і вось ужо сёння - Слонім. Культурна-спартыўны фестываль "Вытокі. Крок да Алiмпу" працягвае сваё падарожжа па Беларусі. На чарзе Гродзенская вобласць.

Сёння першы дзень: ён традыцыйна больш прысвечаны культурнаму і навуковаму складальніку. Таксама ў праграме інтэрактыў для самых маленькіх "Гуляйце з намі - малюйце самі"! У вячэрняй частцы - спектакль "Абдураны муж" і кінапаказ пад адкрытым небам.

А ўжо ў суботу чарга забаўляцца ў самых актыўных і спартыўных. У цэнтры ўвагі алімпійскі квэст для дзяцей, дзе пройдучы спартыўныя лакацыі, можна атрымаць прыз. Шоу-паказ - "Роднае - моднае", вакальны конкурс маладых выканаўцаў, дыскатэка і святочны салют. На "Вытоках" па традыцыі будзе ярка і весела. Не прапусціце!