Злёт юных інспектараў ДАІ

10 июня 2014
Правілы дарожнага руху трэба ведаць са школы! Такое меркаванне выказалі ўдзельнікі Рэспубліканскага злёту юных інспектараў ДАІ. Мерапрыемства праходзіць у Беларусі ўжо 42 раз і з года ў год дае рэальныя вынікі. Маладыя інспектары здольныя не толькі нароўні з дарослымі рашаць шаблоны, але і аказаць першую дапамогу на месцы аварыі.

Згодна са статыстыкай, сёлета на дарогах толькі ў Гродзенскай вобласці загінулі двое дзяцей, і яшчэ сямнаццаць атрымалі розныя траўмы падчас ДТЗ.