Следчыя сустрэліся з дэлегатам Усебеларускага народнага сходу

24 февраля 2021
У Следчым камітэце сёння прайшла сустрэча асабістага складу з дэлегатам Усебеларускага народнага сходу Аляксандрам Шпакоўскім. Следчым сталічнага ўпраўлення давялі рашэнні, прынятыя на сходзе. Не сакрэт, што на дэлегатаў і супрацоўнікаў праваахоўнага блока аказваўся каласальны ціск з боку. Аднак следчыя, нягледзячы ні на што, абараняюць правы і законныя інтарэсы грамадзян. Кіраўнік Следчага камітэта Іван Наскевіч запэўніў, што прынятыя на сходзе рашэнні будуць адназначна арыенцірам для развіцця і далейшай дзейнасці ведамства. 

Сустрэчы дэлегатаў з працоўнымі калектывамі праходзяць па даручэнні кіраўніка дзяржавы.