Слаўгарад прымае "Дажынкі": праграма на любы густ і ўзрост

15 октября 2022
Харчовая бяспека Беларусі гарантаваная. Аб гэтым гавораць вынікі. Рэкордныя ўраджаі збожжавых сабралі беларускія аграрыі. Больш чым мільён тон у агульны каравай - уклад Магілёўскага рэгіёна. 15 кастрычніка Слаўгарад ушаноўваў лепшых з лепшых. Тут разгарнулася свята абласных "Дажынак". 

Андрэй Ястрабаў больш падрабязна. 

Новыя кабінеты, абсталяванне, мэбля. Бальніца з амаль паўвекавой гісторыяй атрымала другое дыханне. Усё для павышэння якасці медабслугоўвання амаль 13 тысяч жыхароў Слаўгарадскага раёна. 

На рэалізацыю праекта спатрэбіўся амаль год і 10 млн рублёў дзяржінвестыцый. У адным будынку зараз усе медслужбы плюс цэнтр гігіены. А новае абсталяванне ў лабараторыі дазволіла павялічыць спіс даследаванняў на 10 новых відаў, па якія раней пацыенты вымушаны былі ездзіць у іншыя гарады.

Да "Дажынак" абнавіўся і сам райцэнтр. Гэта ўжо традыцыя наводзіць глянец да свята. Не без удзелу гараджан.

Слаўгарад сёння стаў адной вялікай канцэртнай пляцоўкай з падворкамі, пачастункамі і кірмашом. Праграма на любы густ і ўзрост.

Небывалыя ўраджаі - гонар сельскіх жыхароў. Прычым, сабраныя яны не толькі з палёў гаспадарак але і з падворкаў. Сталы на кірмашы ламіліся ад страў з розных куткоў рэгіёна. Хітом "Дажынак" у Слаўгарадзе стала 50-метровая каўбаса.

Старт афіцыйнай часткі свята - кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Сергеенка прыняў каравай ад хлебаробаў Магілёўскай вобласці, каб перадаць Прэзідэнту.

А падчас кульмінацыі лепшыя вадзіцелі, камбайнеры, аграномы, кіраўнікі гаспадарак прымалі віншаванні, падзякі і ўзнагароды.

Падарункам аграрыям стаў святочны канцэрт. З лепшымі нумарамі выступілі Ірына Дарафеева, Аляксандр Саладуха, знакамітая "Медуніца" і іншыя артысты з падзякай хлебаробам за іх нялёгкую працу. У наступным годзе абласныя "Дажынкі" пройдуць у Хоцімску.