Якіх новаўвядзенняў чакаць аўтамабілістам?

12 января 2020
Аб зменах на дарожнай карце Беларусі. Дакладней, аб хуткасным рэжыме. Вядома, што да канца зімы часткова паскораць каля 20 трас. На некаторых з іх ужо з'явіліся новыя знакі. Узяць, напрыклад, трасу Р58. Там на адным з участкаў раней дазволена было ехаць 100, зараз можна разганяцца да 120 кіламетраў за гадзіну. 

Асноўныя аргументы за павышэнне хуткасці - якасныя дарогі і эканомія часу

Аднак ёсць і іншы бок медаля, прынцып "цішэй едзеш - далей будзеш". Ці гатовыя дарогі з пункту гледжання  бяспекі? Ці ёсць неабходная інфраструктура ў тых месцах? І ці варта ў прынцыпе павялічваць ліміт на магістралях? Наш карэспандэнт Аляксандр Лучонак з'ездзіў па адказы і  высветліў, якіх новаўвядзенняў чакаць аўтамабілістам (вiдэа).