Памёр Анатоль Малафееў, беларускі партыйны і дзяржаўны дзеяч

19 января 2022
Памёр былы старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь  Анатоль Малафееў - чалавек, які ўнёс значны ўклад у зараджэнне і станаўленне беларускай дзяржаўнасці і суверэнітэту. Анатоль Аляксандравіч быў ураджэнцам Гомеля. Свой працоўны шлях пачынаў слесарам на  вагонарамонтных заводах Гомеля і Мінска. Працяглы час Анатоль Малафееў працаваў на розных партыйных пасадах, быў старшынёй Гомельскага аблвыканкама.