Колькі каштуе дом… надрукаваць - стартап інжынера-канструктара з Салігорска - фіналіст праекта "100 ідэй для Беларусі"

6 февраля 2024

Ці можна надрукаваць дом? З гэтай задачай справіцца будаўнічы 3D-прынтэр. Сярод фіналістаў абласнога этапа праекта "100 ідэй для Беларусі" - стартап інжынера-канструктара з Салігорска. "Брамс", па задумцы аўтара, здольны ўкладваць бетон пласт за пластом і ўзводзіць будынкі. І ўсё гэта - без удзелу чалавека. Дзякуючы прыладзе можна сэканоміць як сродкі, так і час.

Прынцып будаўнічага 3D-прынтара амаль такі ж, як у звычайнага. Толькі замест чарніл - бетон. Узвесці сцены аднапавярховага дома прынтар зможа за 15 гадзін.