Сітуацыя на літоўскай мяжы застаецца напружанай

3 марта 2024

Сітуацыя на літоўскай мяжы застаецца напружанай пасля закрыцця суседняй з Беларуссю краінай чарговых двух пунктаў пропуску. Чарга з грузавікоў не рухаецца.

Складваецца адчуванне, што літоўскія пагранічнікі спецыяльна ствараюць затор, бо, згодна з нормамі, неабходна афармляць па паўтысячы машын у кожным напрамку. Гэта значыць пры нармальнай рабоце магчыма разгрузіць пераезды.

Тым больш, што з закрытых пунктаў вызваліліся супрацоўнікі, і іх можна было б перанакіраваць на дзеючыя, як гэта зрабіў беларускі бок.

Стаяць у чарзе як на ўезд, так і на выезд з Літвы вадзіцелі з розных краін. Гэта не толькі беларусы, але і самі літоўцы, а таксама машыны з Малдовы, Казахстана, Турцыі, Латвіі.