Сіноптыкі абяцаюць пацяпленне на велікодных выхадных

30 апреля 2021

У Мінску і вобласці чакаецца да плюс 12 градусаў. Але дажджлівы характар надвор'я захаваецца і ў пачатку мая. Заўтра будзе воблачна і без ападкаў. А ўжо ў нядзелю  парывісты вецер і навальніцы. Паветра прагрэецца да плюс 11. Пачатак наступнага тыдня зноў сустрэне дажджлівым і ветраным надвор'ем. Тэмпература паветра днём - да 9 цяпла.