Сіноптыкі на сёння аб'явілі аранжавы ўзровень небяспекі

18 сентября 2017

У Беларусі на сёння сіноптыкі аб'явілі аранжавы ўзровень небяспекі праз моцныя ападкі. Раніцай па большай частцы краіны чакаюцца навальніцы. Днём па паўночным захадзе ліўні. У шматлікіх раёнах узмацненне ветру да 20 метраў за секунду, па заходняй палове - да 24 м/с. Паветра месцамі прагрэецца да 22 цяпла.