Моцны снегапад паралізаваў жыццё расійскай сталіцы

4 декабря 2017

На дарогах Масквы - шматкіламетровыя заторы. Сіноптыкі паведамляюць, што за некалькі гадзін у горадзе выпадзе да 8 сантыметраў снегу. Сітуацыю ўскладняе моцны туман і вецер. У сувязі з гэтым аэрапорты працуюць з перабоямі. У прыватнасці, не вылецяць два рэйсы расійскай авіякампаніі "Аэрафлот" у Мінск. Пры гэтым адзначым, практычна ўсе рэйсы беларускай авіякампаніі "Белавія" адпраўляюцца і прыбываюць згодна з раскладам.