Штармавы вецер і папярэджанне. На Беларусь ідуць навальніцы і град

27 июня 2019

Пераменлівае надвор'е ў Беларусі. Аранжавы ўзровень небяспекі аб’яўлены з-за парывістага ветру на заўтра. Ужо зараз адчувальна ён узмацніўся. Пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальніцы. Тэмпература паветра днём не перавысіць 21 цяпла, і гэта пасля рэкордна гарачага чэрвеня.