Штармавое папярэджанне ад беларускіх сіноптыкаў

3 июня 2015

Сёння тэмпература паветра па краіне дасягне плюс 31 градуса. Чакаецца, што да максімальнай адзнакі яна наблізіцца да 18 гадзін. Такі рост магчымы месцамі па Гомельскай вобласці. У цэлым па Беларусі да канца дня ў асобных раёнах магчымыя невялікія кароткачасовыя дажджы.