Штармавое папярэджанне з-за замаразкаў аб'яўлена на заўтра

18 мая 2020
Вецер з парывамі да 20 м/с прагназуецца сёння ў Мінскай вобласці. Захоўваецца аранжавы ўзровень небяспекі. На большай частцы рэгіёна - кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы. Днём тэмпература паветра да + 12 градусаў. Уначы слупок тэрмометра апусціцца да 5-7 са знакам плюс. Такі тэмпературны рэжым ніжэйшы за кліматычную норму.

Месцамі ў начныя часы прагназуюцца замаразкі, і на заўтра аб'яўлена штармавое папярэджанне.