Новага кіраўніка сёння віталі ў Міністэрстве архітэктуры і будаўніцтва

20 августа 2018

Дзмітрыя Мікулёнка калектыву прадставіў намеснік прэм'ер-міністра Уладзімір Кухараў. Ён, дарэчы, ва ўрадзе таксама сярод навічкоў - курыруе пытанні транспарту, будаўніцтва і ЖКГ. Сёння сфера будаўніцтва - лакаматыў эканомікі, ёй і асаблівая ўвага, зазначыў віцэ-прэм'ер. Новы ж кіраўнік ведамства сярод першарадных пытанняў называе стварэнне рабочых месцаў і стабільную зарплату.

Акрамя таго, міністр архітэктуры і будаўніцтва анансаваў мадэрнізацыю ў галіне ў цэлым. Дзмітрый Мікулёнак заклікае будаваць не толькі прыгожа, але і прагматычна, што называецца на стагоддзі.