"Шоу двух сярпоў": беларусы ўбачаць зацьменне Венеры

19 июня 2020
Праз некалькі гадзін пачнецца рэдкая астранамічная з'ява. Венеру цалкам або часткова захіліць Месяц. Зацьменне атрымала назву "Шоу двух сярпоў". Справа ў тым, што спадарожнік Зямлі зараз увайшоў у фазу апошняй чвэрці. Менавіта таму серп Венеры схаваецца за старым сярпом Месяца. Назіраць за гэтай з'явай можна толькі праз тэлескоп і ўсяго каля 4 хвілін.