Школы і гімназіі Мінскай вобласці рыхтуюцца да пачатку навучальнага года

12 августа 2021

Па новыя веды ў новым інтэр'еры. Школы і гімназіі Мінскай вобласці рыхтуюцца да пачатку навучальнага года. Касметычны рамонт праведзены ў класах, спартыўных і актавых залах, бібліятэках, сталовых. Закуплена абсталяванне і мэбля. Так, у Маладзечанскай гімназіі № 10  да 1 верасня абнавілі вучэбныя кабінеты, стыль кожнага распрацоўвалі самастойна. Мадэрнізацыя закранула таксама кабінет робататэхнікі і сучасных тэхналогій. 

З 1 верасня пачнуцца заняткі і ў Маладзечанскай гімназіі-каледжы мастацтваў. Тут абнавілі падлогу ў харэаграфічных класах. У сярэдняй школе № 12 крэатыўна падышлі да афармлення сцен у класах. Новае абсталяванне і ў класах працоўнага навучання.

Пашпарты гатоўнасці навучальныя ўстановы атрымаюць да 20 жніўня. У вобласці 1 верасня вучняў прымуць і новыя  школы - у Стоўбцах і Калодзішчах.