У Беларусі забаронены рост цэн - даручэнне Прэзідэнта

6 октября 2022
Таварнага дэфіцыту ў Беларусі не будзе. У Палацы Незалежнасці сёння прайшла вялікая нарада па тэме росту цэн. Дзве гадзіны ў пашыраным фармаце дакладчыкаў. Прэзідэнт патрэбаваў адказу на пытанне, чаму інфляцыя вышэйшая за  заяўленыя лічбы? Тлумачылі не толькі ўрад і Нацбанк. Самая пільная ўвага - беларускім таварам: адкуль тут у цэнніках з'яўляюцца новыя лічбы?

Нарада атрымалася вельмі насычанай: Прэзідэнт выслухаў не толькі дакладчыкаў. Як вынік - з сённяшняга дня любы рост цэн у краіне забаронены. Выключэнні будуць узгадняцца на ўзроўні міністра або кіраўнікоў аблвыканкамаў. Акрамя таго, рашэннем Прэзідэнта створана рабочая група, у склад якой увайшлі прадстаўнікі Камітэта дзяржкантролю, прафсаюзаў, дэпутаты, сенатары і спецыялісты статыстычнага камітэта. Яны будуць сачыць за цэнаўтварэннем і тым, як сеткі, пастаўшчыкі і вытворцы выконваюць прынятыя рашэнні па стрымліванні кошту тавараў.