Школьныя партфелі напярэдадні Дня ведаў атрымалі юныя жодзінцы

28 августа 2017

Школьныя партфелі напярэдадні Дня ведаў атрымалі больш за тры сотні юных жодзінцаў. Ранцы для тых, хто ўпершыню пераступіць школьны парог, запоўнілі канцылярскімі таварамі. Такім чынам на прадпрыемстве, што выпускае самыя вялікія машыны ў свеце, вырашылі дапамагчы сабрацца ў першы клас дзецям супрацоўнікаў аўтагіганта.

Адзначым, такая акцыя на прадпрыемстве праходзіць пяты раз. За гэты час першыя школьныя партфелі атрымалі больш за паўтары тысячы юных жодзінцаў.