Школьнік з Лунінца стварае копіі сусветных і айчынных аўтамабіляў з кардону

11 февраля 2024

12-гадовы школьнік з Лунінца ўвасабляе самыя смелыя дызайнерскія эксперыменты, яго ўжо называюць будучай легендай беларускага аўтапрама. Глеб Буднік з кардону стварае зменшаныя копіі сусветных і айчынных аўтамабіляў, звычайныя бытавыя прадметы. Падлетак здымае пра гэта відэа і выкладвае ў TikTok, дзе збірае мільёны праглядаў, а яго прасторавае мышленне карыстальнікі называюць унікальным.

Ці ездзіць хлопец у "кардонныя рэйсы"? Якія прадметы інтэр'еру ў доме зроблены рукамі Глеба? Дзе хлопец бярэ матэрыял для распрацовак? І як на такое крэатыўнае захапленне рэагуюць навакольныя? Адказы на гэтыя пытанні глядзіце 11 лютага ў "Галоўным эфіры" на канале "Беларусь 1".