Шэсць новых спецыяльнасцей ад прафтэхадукацыі Мінска

1 марта 2017

У каледжы будаўніцтва і камунальнай гаспадаркі ўпершыню пачнуць выпускаць рабочых па комплексным абслугоўванні будынкаў. Будучыя спецыялісты для камунальнай сферы за тры гады атрымаюць адразу некалькі спецыяльнасцей. У каледжы кулінарыі з'явіцца сумежная спецыяльнасць “пекар-кандытар”, а ў каледжы паліграфіі - “аператар лічбавага друку”. У спісе новых прафесій таксама кузаўшчык, арматуршчык, слесар па рамонце дарожна-будаўнічых машын і трактароў. Новыя кваліфікацыі з'явіліся па просьбе прадпрыемстваў.

У той жа час у Мінску сёлета спыніцца падрыхтоўка спецыялістаў па незапатрабаваных кірунках.