Шаркаўшчына сустракае абласны фестываль-кірмаш "Дажынкі-2023"

29 сентября 2023

У Віцебскай вобласці пакладзены пачатак вялікаму святочнаму марафону пад назвай "Дажынкі-2023". Старт дадзены ў Шаркаўшчынскім раёне - на зямлі працавітых і гасцінных людзей. Далей эстафету падхопяць іншыя рэгіёны, а фіналам урачыстасцей стане ўшанаванне працаўнікоў сяла ў дзень прафесійнага свята ў лістападзе. "Дажынкі" - гэта не проста фестываль аграрыяў, а вялікі сацыяльны праект. Да свята ў Шаркаўшчынскім раёне змяніліся больш за 100 патрэбных людзям аб'ектаў. Святочны дзень быў упрыгожаны вялікім канцэртам, выставай караваяў, шумнымі падворкамі і кірмашом. Самыя яркія моманты - у нашым рэпартажы (відэа).