"Зорная рэгата" ўпершыню прайшла ў цэнтры Мінска на рацэ Свіслач

2 сентября 2017

"Зорная рэгата" - адкрытыя спаборніцтвы па веславанні на байдарках і каноэ - упершыню прайшлі ў цэнтры Мінска на рацэ Свіслач. На ваду сёння выйшлі наймацнейшыя спартсмены, прызёры і пераможцы алімпіяд, чэмпіёны свету і Еўропы, - Раман Петрушэнка, Андрэй Багдановіч, Вольга Худзенка і шматлікія іншыя. Літаральна тыдзень таму яны выступалі на чэмпіянаце свету ў Чэхіі. А сёння дома весляры спаборнічалі ў дзевяці класах лодак. Дыстанцыя спрынтарская - 200 метраў. Ідэйны натхняльнік і галоўны арганізатар "Зорнай рэгаты" - алімпійскі чэмпіён Аляксандр Багдановіч.

Звездная-регата

Да "Зорнай рэгаты" ў Беларусь упершыню прывезлі два драганботы - гэта каноэ на 10 месцаў. У іх спаборнічалі прадстаўнікі спартыўнай прэсы супраць зорак нашай эстрады. У выніку музыка перамагла пяро. Арганізатары чакаюць, што рэгата ў Мінску ў будучыні стане традыцыйнай.

Звездная-регата