Згрупавацца, прысесці, падаць на бок - як абараніць сябе ў галалёд

3 января 2022

У Беларусі дарогі і тратуары з раніцы былі пакрытыя скарынкай лёду. У такіх умовах медыкі заклікаюць захоўваць асаблівую пільнасць. Галоўнае правіла ў перыяд галалёду - не спяшацца. У сувязі са складанымі ўмовамі надвор'я павялічаны лік адзінак спецтэхнікі для апрацоўкі вуліц. Так, задзейнічаны 324 адзінкі тэхнікі і 648 чалавек. За апошнія два з паловай тыдні ў Беларусі зарэгістравана 6 387 пацярпелых з галалёднай і халадовай траўмай. Больш за ўсё ў Віцебскай вобласці - амаль 1,5 тысячы. Пры гэтым рызыку падзення можна паменшыць, калі прытрымвацца простых правіл. Падрабязней раскажа Юлія Хмель.

Асцярожна, галалёд! Як абараніць сябе ад падзення - рэпартаж "Панарамы".