Сфарміравана камісія для праверкі карэктнасці апрацоўкі вынікаў першага ЦЭ

30 мая 2023

Як стала вядома, Міністэрства адукацыі Беларусі праверыць карэктнасць апрацоўкі вынікаў першага цэнтралізаванага экзамена. Для гэтага сфарміравана міжведамасная камісія, заявіў журналістам міністр адукацыі Андрэй Іванец. У рабочую групу ўваходзяць матэматыкі, інфарматыкі і спецыялісты ў галіне статыстычнай апрацоўкі вынікаў, а таксама навукоўцы. За кароткі тэрмін яны прагледзяць разлікі, якія зрабіў Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў, і ў выпадку выяўлення памылак будуць прынятыя ўсе меры. Размова ідзе пра ЦЭ па рускай і беларускай мовах.

Тыя, у каго ёсць пытанні, могуць прыйсці на асабісты прыём да спецыялістаў. Штодня з 9:00 да 17:00 працуе таксама гарачая лінія РІКВ.