Сезон сельскагаспадарчых кірмашоў стартуе ў сталіцы

9 сентября 2016

Ужо заўтра маштабны базар са свежай гароднінай, мясной і малочнай прадукцыяй адбудзецца на пляцоўцы ля "Чыжоўка-Арэны". А таксама ў Першамайскім раёне на вуліцы Русіянава, 1. 11 верасня сельскагаспадарчы марафон падхопяць Заводскі раён і Палац спорту. Менавіта там, на праспекце Пераможцаў, 4, заўтра можна будзе паспрабаваць сябе ў ролі пекара, прадэгуставаць свежую выпечку і стаць удзельнікам салодкіх конкурсаў. Сельскагаспадарчым кірмашам папярэднічае Свята хлеба. Пачатак фестывалю ў 11 гадзін.