Сезон святочных кірмашоў пачнецца ў Мінску 14 снежня

5 декабря 2019
Калядныя кірмашы зашумяць у сталіцы 14 снежня. Традыцыйна яны разгорнуцца на Кастрычніцкай плошчы і каля Палаца спорту. Набыць рознакаляровыя шары, мішуру і сімвал будучага года - металічнага пацука - можна будзе з 12 дня і да 11 вечара кожны дзень. А ў навагоднюю ноч кірмашы будуць працаваць аж да 4 гадзін раніцы. Сёлета з'явіцца і новая пляцоўка для продажу навагодніх атрыбутаў  каля  Камароўскага рынку. Кірмаш "Завіруха”  прыме першых пакупнікоў  21 снежня. Усе святочныя гандлёвыя пляцоўкі будуць працаваць  да 15 студзеня.


Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя