Сенсацыйная археалагічная знаходка на Віцебскай зямлі

18 июля 2014

Падчас раскопак кургана ў Гарадоцкім раёне выяўлены гліняны чыгун пачатку Х стагоддзя. Ён выкананы ў традыцыях ранніх славянскіх плямёнаў. Да гэтага дня лічылася, што на поўнач Беларусі праславяне трапілі не раней за XI-XII стагоддзе. Доказ новай гіпотэзы - убачыла Вольга Маслоўская.


Раскопкі на землях, якія некалі ўваходзілі ў склад Полацкага княства, вядуцца кожнае лета. Але не ўсякі раз у рукі археолагаў трапляюць знаходкі, якія змяняюць уяўленне аб цэлай эпосе.


Калі навукоўцы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі пачалі вывучаць курган на ўскраіне Гарадка, яны і падумаць не маглі, што раскапаюць сенсацыю. Зараз магільны чыгун старажытных славян пачатку Х стагоддзя археолагі не выпускаюць з рук.


Рэдкі выпадак, калі з зямлі атрымоўваецца выняць не фрагмент керамікі, а выраб цалкам. Дакапацца да ісціны археолагам дапамагаюць студэнты-гісторыкі. Праца пыльная, але ўдзячная.


Знаходцы трэба будзе прайсці шэраг экспертыз, у тым ліку антрапалагічную. Новыя звесткі, падмацаваныя вынікамі раскопак у Гарадоцкім раёне, увойдуць у кнігу па гісторыі славян. Навуковая праца зараз рыхтуецца да выдання.


Археолагі прадоўжаць працу ў Гарадоцкім раёне. Менавіта тут знаходзіцца адзін з самых старажытных на тэрыторыі Беларусі курганоў, датаваны VI-VIIІ стагоддзем нашай эры.