Сямён Шапіра правёў прыём грамадзян у Пухавіцкім раёне

8 октября 2015

У сталічным рэгіёне трэба перагледзець правілы продажу нявыкарыстаных аб’ектаў за адну базавую. Такое меркаванне сёння выказаў старшыня Мінаблвыканкама Сямён Шапіра падчас асабістага прыёму грамадзян у Пухавіцкім раёне. Як паказвае практыка, людзі нярэдка абяцаюць на месцы былой школы ці фермы пабудаваць аб’ект турызму ці новую вытворчасць. Але на справе сітуацыя не мяняецца. Адно з магчымых новаўвядзенняў – такім пакупнікам неабходна будзе прад’яўляць даведку аб наяўнасці сродкаў на рахунку. Па аналогіі з работай банкаў пры выдаванні крэдытаў.

Акрамя таго, падчас прыёму грамадзян разглядаліся і другія - больш традыцыйныя пытанні: работа камунальных службаў, зямельныя спрэчкі з суседзямі і жыллёвая палітыка. Усяго губернатар прыняў 11 чалавек.