Сем школ адкрылася 1 верасня па ўсёй краіне

5 сентября 2021

Пачатак навучальнага года для сістэмы адукацыі атрымаўся ўраджайным - сем школ адкрылася 1 верасня па ўсёй краіне. 

Новыя храмы навукі

У Гомелі, напрыклад, школа разлічана больш чым на 1 300 дзяцей. Яна складаецца з чатырох карпусоў з агульным унутраным дворыкам, 30 аўдыторый, абсталяваных усім неабходным:  лабараторыі хіміі, біялогіі, фізікі, астраноміі, некалькі лінгафонных кабінетаў. Ёсць басейн. 

У Баранавічах узвялі самую вялікую школу ў горадзе - на 1 020 месцаў. Прадугледзелі адразу клас дапрызыўнай падрыхтоўкі і стралковы цір. Ёсць сталярная і слясарная майстэрні, кабінеты дамаводства і абслуговай працы. 

Мінск прырос адразу на дзве школы. Да таго ж пасля рэканструкцыі адкрылася 25-я гімназія.   Старому будынку зрабілі поўны апгрэйд, а побач узвялі новы навучальны корпус. Камп'ютары, інтэрактыўныя дошкі, мультыборды - начынне па апошнім слове тэхнікі. 

Калодзішчы і Стоўбцы - гэта ўжо падарункі цэнтральнаму рэгіёну. У Стоўбцах школу нават  назвалі аб'ектам стратэгічнай важнасці. Пабудавалі літаральна за год. Яна была ўключана ў інвестыцыйную праграму Мінскай вобласці. Да гэтага сярэдне адукацыйную навучальную ўстанову ў горадзе адкрывалі 40 гадоў назад. Новая - з цірам, лыжнай базай і рэсурснымі цэнтрамі.

Падарункі да 1 верасня

Яшчэ з падарункаў цэнтральнаму рэгіёну.  Першага верасня ў Дзяржынску адкрыўся новы тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва з безбар'ерным асяроддзем. Ёсць пандусы, ліфт, поручні ў калідорах і санітарных вузлах, тактыльныя накіравальныя, шрыфт Брайля на таблічках.