"Сельской газете" 100 гадоў

15 января 2021

Адно з найстарэйшых выданняў холдынга "Беларусь сегодня" адзначае юбілей. "Сельской газете" 100 гадоў! З юбілеем з дня выхаду першага нумара калектыў рэдакцыі павіншаваў прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка. За стагоддзе свайго існавання газета не раз мяняла назвы, але заўсёды заставалася вернай прынцыпу: пісаць пра тых і для тых, хто жадае моцна стаяць на роднай зямлі і працаваць на карысць краіны. І сёння дэвіз выдання гучыць як "аром і пішам разам!". Героі газетных рэпартажаў - працаўнікі-аграрыі, тэмы нарысаў - жыццё беларускіх рэгіёнаў. Сучаснае выданне, "Сельская газета" выходзіць на розных носьбітах. Папяровы тыраж складае каля 25 тысяч экзэмпляраў. А інтэрнэт-версію штодня наведваюць каля дзесяці тысяч чытачоў.

У скарбонцы ўзнагарод "Сельскай газеты" ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга і ганаровыя граматы Вярхоўнага Савета БССР, ацэнкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і "Залатыя літары" - вышэйшыя ўзнагароды нацыянальнага конкурсу друкаваных СМІ.