Сёння завяршаецца першы этап вучэнняў "Захад-2017"

16 сентября 2017

Умоўнага праціўніка знішчаць з паветра. Сёння завяршаецца першы этап вучэнняў "Захад-2017"

На палігоне Барысаўскі ў рамках падрыхтоўкі абароны вайскоўцы займаюць раёны і пазіцыі падраздзяленнямі, выконваюць тактычную маскіроўку. Баявыя дзеянні па пошуку і знішчэнні дыверсійна-разведвальнай групоўкі праводзяць у гэтыя хвіліны на палігоне Асіповіцкі. У Лепельскім раёне адаб'юць напад на блок-пост. Такі сцэнарый і на палігоне Лосвіда. Пад Ружанамі вайскоўцы адпрацоўваюць пытанні знішчэння авіяцыяй дыверсантаў і незаконных ваенных фарміраванняў.

Нагадаем, сумесныя стратэгічныя вучэнні праводзяцца на тэрыторыі дзвюх краін, але асноўныя дзеянні разгортваюцца на тэрыторыі Беларусі - на шасці палігонах і дзвюх мясцовасцях у Віцебскай вобласці.